ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Драўлянае дойлідства

Драўлянае дойлідства — від архітэктуры, адметнай асаблівасцю якога з'яўляецца актыўнае выкарыстанне дрэва. Дадзены від архітэктуры склаўся ў мясцовасцях з шырокім лясным покрывам, дзе дрэва з'яўлялася найбольш даступным і распаўсюджаным будаўнічым матэрыялам. Архітэктура жылой хаты, якая увесь час абнаўлялася, нараджала, па сутнасці, усе будаўнічыя і кампазіцыйныя прыёмы драўлянага дойлідства. На тэрыторыі Беларусі захавалася мноства ўнікальных старадаўніх храмаў XVI-XVII стагоддзяў. Толькі ў адной Брэсцкай вобласці налічваецца 112 культавых збудаванняў з дрэва, 88 з якіх з'яўляюцца ўнікальнымі.