ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Ганцавіцкі Благавешчанскі касцёл

Замовіць экскурсію
Тып: Касцёлы Дата ўтварэння: 1990 г Статус: Без катэгорыі Рэспублік Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Ганцавічы, вул. Фрунзе

З даўніх часоў рэлігія суправаджае людзей па жыцці. І менавіта дзякуючы гэтаму кожны день нашае вока цешаць велічныя помнікі сярэднявечнай культавай архітэктуры.Па іх абліччы і гісторыі можна рабiць вынiкi пра развіццё культуры і побыту гарадоў, краін, народаў.
Аднак не варта забываць, што такія аб'екты актыўна ўзводзяцца і па сёняшнi дзень.

Яшчэ з 1990 года вока жыхароў Ганцавічаў і гасцей горада радуе светлы сілуэт касцёла парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які імкнецца да неба.

Збудаваны з цэглы храм размясціўся ў самым цэнтры Ганцавічаў. Пабудова знаёміць нас з сярэднявечным заходнееўрапейскім стылем, які часта характарызуюць як «страшэнна велічны». Гаворка ідзе пра готыку. Аднак у нашым выпадку яна прадстаўлена ў больш сучасных стылізаваных формах: да прамавугольнай у плане асновы пад двухсхільным дахам далучана больш нізкая пяцігранная прыбудова c бакавымі скрыжаваннямi.

Галоўны фасад вянчае чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Фасады падзеленыя спічастымі вокнамі ў два зводы, над уваходным парталам - акно-ружа.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Ганцавіцкі Благавешчанскі касцёл

Размяшчэнне на карце - Ганцавіцкі Благавешчанскі касцёл

Адрас Рэспублік Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Ганцавічы, вул. Фрунзе GPS Google: 52.756828′ N, 26.421785′ E