ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Сядзіба Ромэраў

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы Стыль: класіцызм Дата ўтварэння: 1 стагоддзе Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Малое Мажэйкава

Сядзіба Ромэраў размешчана на ўсходнім баку аг. Малое Мажэйкава, Лідскага р-на, Гродзенскай вобл, Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя. Палац выбудаваны ў 1880 годзе ў стылі позняга класіцызму. Да нашых дзён захаваліся некалькі іншых пабудоў былой сядзібы: сядзібны дом, жылы дом, стайня, алейня і рэшткі парку.

Сядзібны дом уяўляе сабой прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак (56х22 м), накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка выдзелена чатырохкалонным порцікам. Архітэктурнае рашэнне будынка тыпова для другой паловы ХIХ стагоддзя для тэрыторыі Беларусі. Пасля вайны ў сядзібным доме размяшчаліся дырэкцыя саўгаса і клуб. У 1980-я гады былі праведзены работы па аднаўленні сядзібы, аднак у ходзе работ моцна пацярпеў сядзібны парк, было высечана вялікая колькасць дрэў. У цяперашні час у сядзібе размяшчаецца мясцовая адміністрацыя. Усе будынкі ў тым ліку сядзібны дом, складское памяшканне і жылы дом зараз даведзены да добрага стану, аднак адрамантаваны яны былі без уліку гісторыка-архітэктурных асаблівасцяў аб'ектаў.
Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Сядзіба Ромэраў

Размяшчэнне на карце - Сядзіба Ромэраў

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Малое Мажэйкава GPS Google: 53.722279′ N, 24.985988′ E