Даўгінаўскі касцёл Св. Станіслава
Замовіць экскурсіюКасцёл Святога Станіслава - помнік архітэктуры позняга класіцызму. Збудаваны ў 1853 годзе на месцы драўлянага храма на грошы вернікаў і мясцовага ксяндза Каласанція Львовіча, якога згадаў у сваёй паэме “Дзяды” Адам Міцкевіч.
3-нефная бязвежавая базіліка з высокай паўкруглай апсідай. Галоўны фасад вылучаны буйным 4-калонным дарыйскім порцікам, завершаны 3-вугальным франтонам. У інтэр”еры сцяны дэкараваны пілястрамі, апсіда асветлена велізарнымі аркавымі і прастакутнымі вокнамі. У дэкоры скарыстаны элементы ракако.
Дадзены прыход не перарываў сваёй працы ні разу з часоў свайго існавання. раскрыць увесь тэкст