ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Віцебская ратуша

Замовіць экскурсію
Тып: Ратушы і гандлёвыя рады Стыль: барока Дата ўтварэння: 1775 г Статус: Рэспубліканскага значэння Віцебск, вул. Леніна

Віцебская ратуша - помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму, візітная картка горада, яго эмблема. Пабудавана ў 1775 годзе на месцы драўлянай ратушы XVI стагоддзя. Ратуша была знакам гарадской незалежнасці, у ёй праводзіў свае паседжанні абраны гараджанамі орган самакіравання – магістрат. У розны час у Ратушы месцаваліся паліцыя, суд, дэпартамент, гаўпвахта, пажарны двор, гарадская казна, тэлефонная станцыя, гарадская дума.

За час свайго існавання Ратуша неаднаразова перабудоўвалася. У 1833 годзе шатровы дах на вежы быў заменены наглядальнай пляцоўкай з невялікай ратондай. У 1873 – 75 гадах была праведзена ўнутраная перабудова ў сувязі з пераездам на другі паверх гарадской думы, а на першы – паліцэйскага кіравання. У 1910 годзе гарадской управе было дазволена надбудаваць трэці паверх, што і было зроблена ў 1911 годзе. У 1924 году будынак быў перададзена музею. Віцебскі абласны Краязнаўчы музей знаходзіцца тут да цяперашняга часу.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Віцебская ратуша

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Віцебская ратуша

Размяшчэнне на карце - Віцебская ратуша

Адрас Віцебск, вул. Леніна GPS Google: 55.195638′ N, 30.206326′ E