ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Віцебская Васкрасенская царква

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1772 - 2009 гг Статус: Рэспубліканскага значэння Віцебск

Васкрасенская царква - помнік архітэктуры віленскага барока. Збудавана ў 1772 годзе на месцы драўлянай на сродкі віцебскага купца-ўніята Мікалая Змычкі. Паколькі ў горадзе былі дзве цэрквы ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста, гэта царква атрымала найменне Васкрасенскай Рынкавай. Сярод 16 уніяцкіх прыхадскіх храмаў, якія існавалі ў канцы ХVIII стагоддзя ў Віцебску, яна займала галоўнае месца і мела статут саборнай і кафедральнай.

У 1834 годзе царква перайшла ў вядзенне расійскага духавенства і падверглася рэканструкцыі паводле праваслаўных канонаў. Але не гледзячы на гэта заставалася адным з галоўных упрыгожванняў гістарычнага цэнтра горада. Храм быў падарваны ў 1936 годзе падчас барацьбы савецкай улады з рэлігіяй.

У 2005-09 гг. царкву на сродкі горада і праваслаўнай абшчыны аднавілі па першапачатковым абліччы на аснове захаванага падмурка і часкі сцен.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Віцебская Васкрасенская царква

Размяшчэнне на карце - Віцебская Васкрасенская царква

Адрас Віцебск GPS Google: 55.195075′ N, 30.205658′ E