ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Радашковіцкая капліца Святога Яна Непамука

Замовіць экскурсію
Тып: Могілкі, пахаванні, капліцы Статус: Без катэгорыі Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Маладзчніцкі р-н, Радашковічы

Рымска-каталіцкая капліца Святога Яна Непамука размешчана ў г.п. Радашковічы. Яна стаіць у самым цэнтры старых могілак і дзеліць іх на 2 часткі - каталіцкую і праваслаўную. Нават агароджа гэтых частак могілак адрозніваецца: з каталіцкага боку агароджа каменная, а з праваслаўнага - цагляная.

Капліца Святога Яна Непамука была ўзведзена ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя на месцы драўлянай. Пабудавана яна з бутавага каменя і ўяўляла сабой квадратны ў палне аб'ём без вокнаў. Для будаўніцтва разам са звычайнымі валунамі выкарыстоўваліся надмагільныя камяні, якія заставаліся ад ранейшых закінутых пахаванняў. Пазней, у 1920-я гады быў прыбудаваны з цэглы і атынкаваны тамбур ў стылі мадэрн.

Будаўніцтва капліцы звязваюць са смерцю аднаго з прадстаўнікоў шляхецкага роду Валадковічаў - уладальнікаў маёнтка Новы Двор (1863 г.). Аляксандр Валадковіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гг., памёр у Парыжы і быў пахаваны на знакамітых могілках Пер-Лашез. Але сэрцам ён хацеў заставацца на Радзіме. І, згодна з воляй памерлага, сэрца яго было перавезена і пахавана ў спецыяльна пабудаванай для гэтай мэты капліцы ў Радашковічах.
Вайны, а ў далейшым і савецкі нашэсце ня пашкадавалі капліцу - яна засталася без даху і дзвярэй.
Толькі ў 2008-2009 гг. дзякуючы святару Радашковіцкага касцёла Святой Тройцы Валянціну Станкевічу капліца Святога Яна Непамука была адноўлена.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Радашковіцкая капліца Святога Яна Непамука

Размяшчэнне на карце - Радашковіцкая капліца Святога Яна Непамука

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Маладзчніцкі р-н, Радашковічы GPS Google: 54.150732′ N, 27.248209′ E