ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Царква Раства Багародзіцы ў Лужках

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1794 г Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Шаркоўшчынскі р-н, в. Лужкі, вул. Дзісенская

Царква Раства Багародзіцы ў в. Лужкі была пабудавана з цэглы ў 1794 годзе. У 1831 і 1885 гг. яна была пашкоджана пажарам.

У 1934 г. да яе былі прыбудаваны бабінец і двух'ярусная званіца пад ім. Будынак уяўляе сабою форму прамавугольніка з трохграневай алтарнай часткай. Сцены знутры і знадворку апрацаваны пілястрамі і завершаны карнізамі. Вокны маюць проймы ў форме арак, размяшчаюцца ў верхняй частцы сцен і ўпрыгожаны сандрыкамі. Асноўнае памяшканне зальнае, з плоскай драўлянай столлю. Над бабінцам знаходзяцца хоры, якія адкрываюцца ў асноўнае памяшканне аркавай лучковай проймай.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Царква Раства Багародзіцы ў Лужках

Размяшчэнне на карце - Царква Раства Багародзіцы ў Лужках

Адрас Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Шаркоўшчынскі р-н, в. Лужкі, вул. Дзісенская GPS Google: 55.352816′ N, 27.869821′ E