ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Варанчанскі касцёл св. Ганны

Замовіць экскурсію
Тып: Касцёлы Стыль: класіцызм Дата ўтварэння: 1773 - 1781 гг Статус: Без катэгорыі Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, аг. Варонча

Касцёл св. Ганны будаваўся ў перыяд з 1773 па 1781 год. Выкананы ў стылі класіцызму на сродкі старасты цырынскага Казіміра Несялоўскага.
У 1943 годзе касцёл быў спалены савецкімі партызанамі. У 90-я гады XX стагоддзя быў вернуты Каталіцкай царкве, у 1995 годзе адрэстаўраваны.
Будынак храма трохнефны, двухвежавы, безапсідны. У архітэктуры галоўнага фасада дамінуюць дзве трох'ярусныя купальныя вежы з паўцыркульнымі праёмамі і трохкутны франтон па цэнтры. Шасцікалонны дарыйскі порцік з антаблементам вылучае галоўны фасад. У інтэр'еры - цыліндрычныя скляпенні з распалубкай, у алтарнай частцы - насценная размалёўка. раскрыць увесь тэкст

Фота - Варанчанскі касцёл св. Ганны

Размяшчэнне на карце - Варанчанскі касцёл св. Ганны

Адрас Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, аг. Варонча GPS Google: 53.413174′ N, 26.05966′ E