ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Шчорсы

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Дата ўтварэння: 1776 - 1776 гг Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, в. Шчорсы

Царква Св. Дзмітрыя Салунскага размешчана ў цэнтры вёскі Шчорсы, якая знаходзіцца ўсяго ў 30 км ад Навагрудка, на беразе Нёмана, побач з маляўнічай Налібоцкай пушчай.

Мястэчка Шчорсы вядома з XV стагоддзя. Яго ўладальнікам быў старажытны род беларускіх дваран Храптовічаў. Вядома, што Ян Храптовіч яшчэ ў 1413 годзе атрымаў герб, а ў 1641 годзе сойм Рэчы Паспалітай прысвоіў Храптовічам графскі тытул.

З 1386 года ў вёскі існавала драўляная праваслаўная царква святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, дзе знаходзіўся ўшанаваны мясцовымі жыхарамі цудатворны абраз гэтага святога. Паводле падання, храм быў пабудаваны паводле абяцаньня, дадзенага пачынальнікам магнацкага роду Храптовічаў ў падзяку святому велікамучаніку Дзімітрыю за збавенне ад гібелі ў час няўдалай бітвы з татарамі.

У 1758 годзе Царква Св. Дзмітрыя Салунскага згарэла. У 1770-1776 гадах на сродкі памешчыка графа Ёакіма Храптовiча на месцы старой драўлянай царквы быў пабудаваны новы цагляны храм у выглядзе карабля па праекце італьянскіх архітэктараў Дж. Сака і К. Спампані.

Пасля 1812 года ў Свята-Дзімітраўскай царкве знаходзіўся цудатворны спіс Ціхвінскай іконы Божай Маці. У 1930-я гады храм моцна пацярпеў ад пажару, але быў пазней адноўлены. У канцы 1950-х гадоў царква была зачынена, а пазней мясцовыя ўлады ператварылі яе спачатку ў спартзалу, а затым - у збожжасховішча. У выніку, Царква Св. Дзмітрыя Салунскага пачала разбурацца. У 1988 годзе яна была вернута Праваслаўнай Царкве і пазней рэканструявана.

Сёння храм ўяўляе сабой манументальную пабудову з невысокай квадратнай вежай на галоўным фасадзе і высокай арачнай галерэяй ўваходу.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Шчорсы

Размяшчэнне на карце - Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Шчорсы

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, в. Шчорсы GPS Google: 53.650422′ N, 26.174341′ E