Сядзіба Багушэвічаў у Кушлянах
Замовіць экскурсіюМузей-сядзіба Багушэвічаў размешчаны ў рэканструяваным доме, які Францішак Багушэвіч пабудаваў у 1896 годзе і дзе правёў свае апошнія гады жыцця.
У мемарыяльнай частцы экспазіцыі музея-сядзібы адноўлены інтэр'еры двух пакояў: кабінета пісьменніка і гасцінай. У літаратурнай - прадстаўлены дакументы, першыя паэтычныя зборнікі («Дудка беларуская», «Смык беларускі»), фатаграфіі, прысвячэння. Да нашых дзён, акрамя дома пісьменніка, ацалела каменная адрына, альтанка, стары парк і каштанавая алея, дзе большасць дрэў пасаджаны самім паэтам.
На тэрыторыі сядзібы памяць аб Ф. Багушэвічы захоўвае камень-схованка, да якога прыходзіў паэт. Тут ён пісаў вершы і хаваў напісанае, бо на роднай мове ў той час пісаць было забаронена. На камені пасля смерці паэта з'явіўся надпіс: «Памяцi Мацея Бурачка. 1900». Яе зрабілі прыхільнікі яго творчасці і мясцовыя жыхары - простыя сяляне, якім Ф. Багушэвіч аказваў дапамогу як адвакат.
раскрыць увесь тэкст