Пакроўская царква ў в. Радостава
Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы
Дата ўтварэння: 1862 г
Статус: Регіянальнага значэння
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі р-н, в. Радостава
Пакроўская царква пабудавана ў 1862 годзе. З'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 3-зрубны, у плане ўяўляе квадратны асноўны аб'ём, накрыты 4-схільным дахам з 5 глаўкамі, з больш нізкімі алтарнай часткай і бабінцам. Будынак багата ўпрыгожаны разьбою.
У савецкі час царкву аддалі пад склад. У 1990 годзе адрамантавана і зноў адкрыта.