ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Аранчыцкая Крыжаўзвіжанская царква

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: рэтраспектыўна - рускі Дата ўтварэння: 1914 г Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Аранчыцы

Крыжаўзвіжанская царква - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудавана ў 1914 г. з цэглы на месцы драўлянага храма.
Кананічную 4-часткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць 3-ярусная званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) і 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных светлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. Бакавыя фасады асноўнага аб'ёму вырашаны як вялікі арачны аконны праём фланкіраваны 2 ярусамі лучковых аконных праёмаў.
У інтэр'еры - светлавы барабан на ветразях, вылучаная драўляным іканастасам апсіда, абразы 18 ст. «Святы Мікалай» і «Маці Божая Адзігітрыя».

раскрыць увесь тэкст

Фота - Аранчыцкая Крыжаўзвіжанская царква

Размяшчэнне на карце - Аранчыцкая Крыжаўзвіжанская царква

Адрас Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Аранчыцы GPS Google: 52.460563′ N, 24.525153′ E