Слонімскі касцёл Св. Апостала Андрэя
Замовіць экскурсіюФарны касцёл Святога апостала Андрэя пабудаваны ў 1775 годзе ў стылі позняга барока. Знаходзіцца ў некаторым аддаленні ад гістарычнага цэнтра горада.
Уяўляе сабой аднанефны, прамавугольны ў плане будынак, накрыты трохскатным чарапічным дахам. У кампазіцыі храма дамінуюць 2 шмат”ярусныя вежы на фасадзе, завершаныя ліхтарыкамі на фігурных глаўках. У нішах змешчаны драўляныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла.
У інтэр/еры высокі неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі і асветлены высокімі арачнымі вокнамі. У алтары змешчаны скульптура «Укрыжаванне» і вобраз Жыровіцкай Божай Маці. Унутранае ўбранне касцёла дапаўняюць дэкаратыўная роспіс сцен і архітэктурная ляпніна, якія нясуць рысы мастацтва ракако.
Касцёл св. Андрэя актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні панарамы Слоніма.
раскрыць увесь тэкст