ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Княжыцкі касцёл Святога Мікалая

Замовіць экскурсію
Тып: , Касцёлы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1 стагоддзе Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., Магілёўскі раён, в. Княжыцы

Касцёл і манастыр дамініканцаў былі заснаваны ў Княжыцах у 1681 годзе па фундацыі ўладальніка мястэчка харунжага ВКЛ К.Паца. Першы касцёл быў драўляны, у 1750-1791 гадах быў збудаваны каменны. Касцёл - помнік архітэктуры барока. Прастакутны ў плане, галоўны фасад рассечаны па гарызанталі магутнымі карнізамі, па вертыкалі — пілястрамі і нішамі на 3 часці. Па баках галоўнага фасада — сцены з аркавымі праёмамі, якія ўтвараюць перад уваходам у храм парадны панадворак.

У 1832 году касцёл быў зачынены, праз 9 гадоў рэканструяваны ў праваслаўную царкву. На дадзены момант будынак знаходзіцца пад аховай дзяржавы і не выкарыстоўваецца.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Княжыцкі касцёл Святога Мікалая

Размяшчэнне на карце - Княжыцкі касцёл Святога Мікалая

Адрас Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., Магілёўскі раён, в. Княжыцы GPS Google: 53.974814′ N, 30.151766′ E