ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Магіла Марата Казея

Замовіць экскурсію
Тып: Могілкі, пахаванні, капліцы Дата ўтварэння: 1944 г Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, в. Станькава, у цэнтры вескі у скверы

Марат Казей (10.10.1929-11.5.1944) - піянер-партызан падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза нарадзіўся ў в Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці. У першым жа баі (студзень 1943) у в. Станькава праявіў мужнасць і адвагу: паранены ў руку, некалькі разоў хадзіў у атаку. Шмат разоў пранікаў у варожыя гарнізоны і дастаўляў камандаванню каштоўныя звесткі, удзельнічаў у дыверсіях на чыгунцы і шашэйных дарогах. У баі на Слуцкім шашы ў снежні 1943 здабыў каштоўныя дакументы - ваенныя карты і планы праціўніка. У траўні 1944 у в. Хороміцкія Уздзенскага р-на Мінскай вобл. пры выкананні баявога задання быў акружаны гітлераўцамі, адстрэльваўся да апошняга патрона і, не жадаючы здацца, падарваў гранатай сябе і наблізіўшыхся гітлераўцаў. Пахаваны на радзіме, на магіле пастаўлены помнік. З 1966 у Станькаўскай сярэдняй школе адкрыты музей М. Казея.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Магіла Марата Казея

Размяшчэнне на карце - Магіла Марата Казея

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, в. Станькава, у цэнтры вескі у скверы GPS Google: 53.629590′ N, 27.229010′ E