ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Семкаўскі сядзібна-паркавы комплекс Хмараў

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы Дата ўтварэння: 1 стагоддзе Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раен, в. Семкава

Сядзіба Хмараў у Сёмкава - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII стагоддзя. Комплекс уключаў сядзібны дом, дзве Афіцыны, аранжарэю, уязную браму, Альтанку і французскі парк.

Сядзібны дом будаваўся ў 1775-1780 гг. пад наглядам кіраўніка маёнтка Ануфрыя Паўлавіча і насіў рысы пераходу ад барока да класіцызму з элементамі ракако. Будынак аднапавярховы, прамавугольны, каменны з калідорнай планіроўкай. Цэнтральную частку займалі парадныя залы, адзін з іх называўся каралеўскі, тут спыняўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст Станіслаў Панятоўскі. Інтэр'еры дома мелі вытанчанае ўбранне, роспіс, пазалочаныя люстры, паркетныя палы, кафляныя печы, дарагую мэблю. Каля сядзібы былі разбіты невялікі рэгулярны парк і пейзажны плошчай 10 га. Сёння сядзібны дом знаходзіцца ў руінах, парк ў запушчаным стане.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Семкаўскі сядзібна-паркавы комплекс Хмараў

Размяшчэнне на карце - Семкаўскі сядзібна-паркавы комплекс Хмараў

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раен, в. Семкава GPS Google: 54.028536′ N, 27.434623′ E