ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Крывіцкі комплекс манастыра трынітарыяў

Замовіць экскурсію
Тып: Манастыры, Касцёлы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1776 г Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, в. Крывічы

Крывіцкi касцёл Св. Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў - помнік архітэктуры барока. Узводзіліся ў перыяд з 1776 па 1796 гг. на ахвяраванні мясцовых шляхцічаў Андрэя Ўладзіслава Ўкольскага і яго жонкі Тэрэсы. Тэрыторыя комплексу абнесена каменнай агароджай з брамай у цэнтры. Касцёл уяўляе аднанефны храм з трох'яруснай вежай на ўваходзе. У інтэр'еры храм багата дэкараваны. Галоўнай дамінантай з'яўляецца алтар са скульптурай і багатай лепкай. У цэнтры знаходзіцца цудатворная скульптура Хрыста з Назарэта, а таксама драўляны амбон. У касцёле захоўваюцца рэліквіі святога Андрэя Баболі, пакутніка беларускага Палесся. Жылы будынак манастыра двухпавярховы, прымыкае да касцёла. У пачатку XIX стагоддзя пры манастыры пачаў дзейнічаць шпіталь для ўсіх, якія жывуць у нястачы. Драўляны будынак шпіталя знаходзіўся побач з драўляным невялікім жылым манастырскім будынкам. Пасля паўстання 1831-1832 гг. манастыр быў зачынены.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Крывіцкі комплекс манастыра трынітарыяў

Размяшчэнне на карце - Крывіцкі комплекс манастыра трынітарыяў

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, в. Крывічы GPS Google: 54.707303′ N, 27.292118′ E