Верхі горад Мінска
Замовіць экскурсіюВерхні горад Мінска - помнік археалогіі, горадабудаўніцтва і архітэктуры рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца ў межах вуліц Няміга, Інтэрнацыянальная, Гарадскі Вал, набярэжная ракі Свіслач і складаецца з будынкаў і пабудоў XVI - XVIII стагоддзяў.
Верхні горад стаў фармавацца з пачатку XVI стагоддзя як новы цэнтр горада на тэрыторыі сучаснай плошчы Свабоды і прылеглых кварталаў. Да канца XVIII стагоддзя быў акружаны земляным валам.
У ансамбль Верхняга горада ўваходзяць Мінская ратуша, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар езуітаў, касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардынцаў, кляштар і касцёл бернардынак, базыльянскі манастыр, гасціны двор, гандлёвыя рады, іезуіцкі калегіум, будынак Мінскага тэатра, жылыя дамы, сядзібны дом Ваньковічаў.
Верхні горад - найбольш захаваўшая гістарычная частка Мінска і самая наведваемая турыстамі месца города. раскрыць увесь тэкст