Магiла Вiнцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Замовіць экскурсіюВядомы беларускі пісьменнік і стваральнік беларускага нацыянальнага тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пахаваны на могілках Тупальшчына, якiя знаходзяцца недалёка ад вёскі Падневiчы (каля 1 км).
У былыя часы побач з могілкамі знаходзіўся засценак Тупальшчына, які належаў памешчыкам Жаброўскім. У 1947 годзе апошнія яго пабудовы былі перавезены ў суседнія вёскі Падневiчы і Кіявец. А ў Тупальшчыне засталіся толькі некалькі могiлак і неагатычная капліца-пахавальня мясцовых памешчыкаў Жаброўскіх, пабудаваная ў 1852 годзе з бутавага каменя. Сёння могілкi падобны на парк: тут высяцца высокія хвоі, а каля старадаўніх помнікаў разрасліся бэз і маліннік.
Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча знаходзіцца адразу перад капліцай, у якой яго адпявалі. Побач размешчаны могiлкi другой жонкі пісьменніка і яго малодшай дачкі Цэзарыны, якая прымала актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага. Вядомы беларускі дзеяч быў пахаваны тут у 1884 годзе. Аднак з-за рэвалюцый і войнаў, якія неаднаразова скалыналі Беларусь, яго магіла доўгі час лічылася незнойдзеннай. Адшукаць яе змаглі толькі 1951 годзе, дзякуючы настаўніку беларускай мовы і літаратуры Першайскай сярэдняй школы - Мікалаю Ламака.
У 1977 годзе на могілке вядомага беларускага літаратара быў усталяваны помнік - бронзавы бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкананы па праекце скульптара Мікалая Янкавенка.
раскрыць увесь тэкст