ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Сядзіба Вялікія Наваселкі

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы Дата ўтварэння: 1 стагоддзе Статус: Без катэгорыі Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Дзяржынскі раен, веска Вялікія Наваселкі

Сядзіба Вялікія Навасёлкі (1830 год) размешчана ў маляўнічым ландшафце высокага правага берага ракі Вусы. Архітэктурна-паркавы ансамбль фармаваўся ў 30-40-х гадах XIX стагоддзя. Ён уключае сядзібны дом, парк, стайню, жылы дом - «Мураванку», спіртзавод. Тэрыторыя сядзібы абнесена агароджай з брамамі галоўнага ўезду. Парк з'яўляецца творам садова-паркавага мастацтва пейзажнага стылю XIX стагоддзя. Яго галоўная частка размешчана перад сядзібным домам і раздзелена прамой уязной алеяй па яго падоўжнай восі. Пачатак алеі аформлены варотамі з шасцю растаўленымі паўколам пілонамі. Курціны парку складзены з пасадак хвоі, лістоўніцы, бярозы, дуба.

У мінулым Вялікія Навасёлкі належалі сям'і Кастравіцкіх, якія пабудавалі тут у пачатку XIX стагоддзя невялікі палац, добра захаваны да нашых дзён. Акрамя таго ацалелі і іншыя, вельмі цікавыя пабудовы былой сядзібы. Казімір Карлавіч Кастравіцкі (Карусь Каганец) - знакаміты беларускі паэт, празаік, драматург, мастак, скульптар.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Сядзіба Вялікія Наваселкі

Размяшчэнне на карце - Сядзіба Вялікія Наваселкі

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Дзяржынскі раен, веска Вялікія Наваселкі GPS Google: 53.743622′ N, 27.117894′ E