ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Куранецкая царква Раства Багародзіцы

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Дата ўтварэння: 1 стагоддзе Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Куранец

Дата будаўніцтва Куранецкай царквы Раства Багародзіцы - да 1880 г. (другая палова XIX стагоддзя). Пабудавана з цэглы. Царква складаецца з асноўнага аб'ёму, шасціграннай апсіды, бабінца і васьміграннай званіцы. Галоўныя і бакавыя ўваходы вырашаны ў выглядзе паўцыркульных парталаў з шматпластовымі аркамі. Цэнтральныя часткі бакавых фасадаў вылучаныя шчытамі з арачнымі паясамі. Вокны вузкія, паўцыркульныя. Сцены дэкарыраваны прафіляванымі паясамі, шматпластовымі карнізамі, вуглавымі лапаткамі. Царква - помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Куранецкая царква Раства Багародзіцы

Размяшчэнне на карце - Куранецкая царква Раства Багародзіцы

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Куранец GPS Google: 54.556498′ N, 26.968459′ E