Сядзіба Ганка
Замовіць экскурсіюСядзіба «Ганка» гэта ўтульны, маляўнічы хутар, размешчаны на адлегласці 35 км ад Мінска, з выдатным зарыбленым возерам, две ёсть мноства магчымасцяў для прыемнага баўлення часу заядлых рыбакоў і пачаткоўцаў аматараў гэтай справы.
На тэрыторыі сядзібы размешчана два двухпавярховых дома на 35 камфортных спальных месцаў. У кожны з дамоў праведзена артэзіянская вада, і госці сядзібы могуць прыемна правесці час у лазні на дровах пасля актыўнага і пасіўнага, вясёлага і адасобленага, арганізаванага і самастойнага адпачынку.
Аматарам гісторыі, знатакам архітэктуры і актыўным падарожнікам таксама не прыйдзецца сумаваць у сядзібе «Ганка». Старадаўняя карчма сярэдзіны XIX стагоддзя, «Дзявочая гара» з пахаваннямі IX-X стагоддзяў, дзеючая царква Аляксандра Неўскага - гэта толькі малая частка тутэйшых славутасцяў, якія прыцягваюць турыстаў у дадзеную мясцовасць. Работнікі сядзібы дапамогуць вам зарыентавацца ў ваколіцах, а таксама раскажуць нямала цікавых гісторый, якімі багатая беларуская зямля. Аматары актыўнага адпачынку таксама змогуць з карысцю правесці час на спартыўных пляцоўках, падчас катання на роварах, конях і ў ходзе іншых спартыўных забаў.
раскрыць увесь тэкст