Механічная галава ў Полацкім калегіуме
Замовіць экскурсію
Тып: Плошчы і гарадская забудова
Дата ўтварэння: 2015 г
Статус: Регіянальнага значэння
Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Полацк
Механічная галава ў Полацкім калегіуме з'явілася 19 мая 2015 года. Гэта рэканструкцыя знакамітага тварэння вучонага Габрыэля Грубера, які працаваў у сценах калегіума ў канцы XVIII стагоддзя і ўнёс вялікі ўклад у развіццё навукі, адукацыі і культуры. Аўтар праекта - дацэнт кафедры архітэктуры ПДУ Віктар Лук'яненка, сіліконавую мадэль выканаў дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Прохараў.
Механічная галава ўяўляе сабой галаву старца з рухомымі вачамі і доўгімі сівымі валасамі і адказвае на пытанні выразна, гучна і лагічна на любой мове.