ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Мінск тэатральны

Забраніраваць экскурсію Праграма экскурсіі

Забраніраваць экскурсію
Маршрут: Мінск
Працягласць: 3 км
Працягласць: 03:30 г.
Від: Пешая
Мова правядзення: беларуская

«У тэатра вялікае будучае, як ва ўсяго, што мела вялікае мінулае» - сказаў аднойчы Карэл Чапек і меў рацыю. Як сотні гадоў назад, так і сёння незлічоная колькасць прыхільнікаў тэатра ва ўсім свеце. Яны раз-пораз спяшаюцца ў велічныя залы, каб нацешыцца мастацтвам перадачы эмоцый у танцы і оперным спеве, у гульні акцёраў. Сёння тэатр ступіў яшчэ далей - мы прапануем зазірнуць у закуліссе і пазнаць як нараджаецца кожная тэатральная гісторыя, пазнаёміцца з артыстамі і пазнаць пра вялікае тэатральнае мінулае, пра якое казаў чэшскі пісьменнік, на прыкладзе Беларусі і Мінска.

Праграма экскурсіі

Праграма экскурсі - Мінск тэатральны

  • Збор групы
    Збор групы
    Лепш за ўсё пачынаць экскурсію на назіральнай пляцоўцы, якая размясцілася зблізку гарадской ратушы (плошча Свабоды, 2). Аднак, па вашым жаданні, месца сустрэчы можа быць зменена.
  • Славутасць
    Славутасць Мінская ратуша (вонкавы агляд)
    Як і дзвесце гадоў таму красуецца тут сквер, а ў ім адно з найпрыгожых будынкаў горада – беласнежны сілуэт Мінскай ратушы. Такія будынкі будаваліся толькі ў гарадах якія атрымалі Магдэбургскае права - асаблівае права на самакіраванне. Яны сталі неад'емнай часткай плошчы Свабоды - гістарычнага цэнтра Мінска. Тут вяршыўся суд і выносіліся прысуды, прымаліся рашэнні аб лёсе горада і яго жыхароў. Яна стала неадымнай часткай плошчы Свабоды – гістарычнага цэнтра Мінска. Цяжка нават уявіць, што да 2004 года на гэтым месцы былі пустэчы – разбураную ў 1857 годзе ратушу рэанімавалі толькі праз 147 гадоў. Сёння, былы цэнтр гарадскога самакіравання – магістрат, ізноў прымае гасцей: у музеі гісторыі Мінска, у канферэнц-зале.
  • Славутасць
    Славутасць Плошча Свабоды (вонкавы агляд)
    Не кожны горад можа пахваліцца 2 цэнтрамі – беларускай сталіцы тут пашанцавала. Апроч сучаснага цэнтра з Домам Урада, захаваўся цэнтр гістарычны са знакам гарадскога самакіравання – ратушай. Вытанчаныя вулачкі, што опавязваюць яго, з мудрагелістымі лініямі хат, сярэднявечныя храмы і кляштары – усё гэта надае плошчы Свабоды адмысловы непаўторны каларыт. З усяго горада сюды сцякаюцца не толькі турысты, але і мясцовыя жыхары, каб адчуць дух даўніны і паслухаць жывую музыку вуліц.
  • Славутасць
    Славутасць Комплекс былога Свята-Духава базыльянскага манастыра (вонкавы агляд)
    У розны час храм прыналежаў грэка-каталікам і праваслаўным, а цяпер - юным музыкам. На пустку ў самым сэрцы сталіцы вярнуўся архітэктурны шэдэўр, які спалучае элементы готыкі, рэнесансу і барока (што само па сабе рэдкасць). Сам будынак былога манастыра базіліянак, дзе ў XVI стагоддзі манашкі займаліся апекай жабракоў дзяцей, цяпер - дзіцячая музычная школа. Мужчынскі корпус манастыра гуляў важную ролю ў жыцці горада на працягу ўсяго яго жыцця. Тут у розны час месцавалася беларуская школа і друкарня, бібліятэка, якая славілася калекцыяй рэдкіх рукапісаў і друкаваных кніг, рэзідэнцыя праваслаўнага архібіскупа, мужчынская ўрадавай гімназія. Сёння - гэта яшчэ адзін ключ да вывучэння гісторыі Мінска.
  • Славутасць
    Славутасць Мінскае замчышча (вонкавы агляд)
    Невялікі ўзгорак на набярэжнай Свіслачы, а таксама макет падмурка першага гарадскога храма ў натуральную велічыню — вось, мабыць, усё, што сёння нагадвае пра сярэднявечную крэпасць. Па адной з версій, тут заснаваны старажытны Менск, які быў адбудаваны ў зліцця дзвюх рэк і акружаны земляным валам. Так ці інакш, месца гэта маляўнічае і абвеянае легендамі і наданнямі.
  • Славутасць
    Славутасць Траецкае прадмесце (вонкавы агляд)
    Напачатку XVI стагоддзя, на ўзгорку, што ўзвышаўся над Свіслаччу, збудаваны быў Траецкі манастыр з царквой. Вакол іх фармаваўся жылы квартал, што так і называлі — Траецкім. Час захаваў для нас Траецкае прадмесце з яго рознакаляровымі хаткамі і ціхімі маляўнічымі вулачкамі. Сёння гэта помнік архітэктуры і культуры міжнароднага значэння. Стылізаваныя кафейні і музеі пераносяць нас на імгненне назад у XVI стагоддзе, дзе дзень за днём пішацца вялікая гісторыя.
  • Славутасць
    Славутасць Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета
    Больш за паўстагоддзя Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета сустракае госцяў. Падчас экскурсіі Вы пазнаяце гісторыю адзінага опернага тэатра Беларусі. Вас пазнаёмяць з унікальнымі магчымасцямі сцэны і тонкасцямі дэкарацый. Пра карпатлівую працу выраба дэкарацый і захапляльнай атмасферы Вам распавядуць у тэатральнай майстэрні. Артысты тэатра вядомыя як у Беларусі так і далёка за яе межамі — убачыцца з імі Вы зможаце ў рэпетыцыйных залах.
  • Славутасць
    У працяг дня прапануем вам наведаць спектакль аднаго з тэатраў Мінска: Вялікі тэатр оперы і балета, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Дзяржаўны тэатр лялек Рэспублікі Беларусь. Білеты аплачваюцца дадаткова.
  • Заканчэнне экскурсіі

Карта маршруту экскурсіі Мінск тэатральны