Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян ад 7 жніўня 2019 года №300

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 жніўня 2019 г. № 300

Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян

У мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры і далейшага развіцця трансгранічнага турызму:

  1. Устанавіць бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь для грамадзян дзяржаў, указаных у дадатку 1 (далей – грамадзяне), у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, вызначаных у дадатку 2 (далей – пункты пропуску), і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пятнаццаці сутак (далей – часовае знаходжанне):
    на бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна»;
    пры групавым наведванні грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна», а таксама тэрыторый раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія не з’яўляюцца часткай гэтай тэрыторыі, пры следаванні па маршруце турыстычнага падарожжа.
  2. Бязвізавую тэрыторыю «Брэст – Гродна» складаюць тэрыторыі г. Брэста, Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці, г. Гродна, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Лідскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
  3. Тэрмін знаходжання грамадзян пры бязвізавым парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску складае тэрмін тура, рэалізаванага суб’ектам турыстычнай дзейнасці, які аказвае паслугі на тэрыторыі, вызначанай у пункце 1 гэтага Указа.
    Пры набыцці грамадзянамі дадатковых турыстычных паслуг* тэрмін знаходжання падаўжаецца. Тэрмін тура, у тым ліку пры яго падаўжэнні, не павінен перавышаць тэрмін часовага знаходжання.
  4. Падставай для бязвізавага парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску і часовага знаходжання на тэрыторыі, вызначанай у пункце 1 гэтага Указа, у тым ліку ў межах памежнай зоны і памежнай паласы, з’яўляюцца дакументы, якія даюць грамадзянам права на:
    індывідуальнае наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна»;
    групавое наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна», а таксама тэрыторый раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія не з’яўляюцца часткай гэтай тэрыторыі.
    Формы дакументаў, прадугледжаных у частцы першай гэтага пункта, парадак наведвання грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна», а таксама тэрыторый раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія не з’яўляюцца часткай гэтай тэрыторыі, устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  5. Грамадзяне, якія маюць намер наведаць тэрыторыю, вызначаную ў пункце 1 гэтага Указа, пры бязвізавым парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску абавязаны прад’явіць наступныя дакументы:
    дзейсны дакумент для выезду за мяжу;
    дакумент, які дае права на індывідуальнае наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна» або групавое наведванне гэтай тэрыторыі, а таксама тэрыторый раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія не з’яўляюцца часткай гэтай тэрыторыі.
  6. У мэтах рэалізацыі гэтага Указа прадастаўленне, збор, апрацоўка персанальных дадзеных грамадзян ажыццяўляюцца без іх пісьмовай згоды з захаваннем патрабаванняў, вызначаных заканадаўчымі актамі, па абароне інфармацыі, распаўсюджванне і (ці) прадастаўленне якой абмежавана.
  7. Прызнаць страціўшым сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2017 г. № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».
  8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.
  9. Гэты Указ уступае ў сілу ў наступным парадку:
    пункты 1–7 – праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Указа;
    іншыя палажэнні гэтага Указа – пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. Лукашэнка


* Пад дадатковымі турыстычнымі паслугамі разумеюцца турыстычныя паслугі, набыццё якіх у рамках тура, рэалізаванага суб’ектам турыстычнай дзейнасці, які аказвае паслугі на тэрыторыі, вызначанай у пункце 1 гэтага Указа, цягне павелічэнне тэрміну знаходжання грамадзян (дадатковыя экскурсіі, паслугі трансферу, медыцынскія і іншыя паслугі з абавязковым уключэннем дадатковага пражывання ў гасцініцы або аналагічным сродку размяшчэння, а таксама ў аграэкасядзібе).


Дадатак 1
да Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2019 № 300

СПІС
дзяржаў, у дачыненні да грамадзян якіх устанаўліваецца бязвізавы парадак
ўезду і выезду

  1. Аўстралія.
  2. Аўстрыйская Рэспубліка.
  3. Рэспубліка Албанія.
  4. Княства Андора.
  5. Антыгуа і Барбуда.
  6. Барбадас.
  7. Каралеўства Бахрэйн.
  8. Каралеўства Бельгія.
  9. Рэспубліка Балгарыя.
  10. Боснія і Герцагавіна.
  11. Рэспубліка Вануату.
  12. Горад-дзяржава Ватыкан.
  13. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
  14. Венгрыя.
  15. Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам.
  16. Рэспубліка Гаіці.
  17. Ісламская Рэспубліка Гамбія.
  18. Федэратыўная Рэспубліка Германія.
  19. Грэчаская Рэспубліка.
  20. Каралеўства Данія.
  21. Садружнасць Дамінікі.
  22. Рэспубліка Індыя.
  23. Рэспубліка Інданезія.
  24. Ірландыя.
  25. Рэспубліка Ісландыя.
  26. Каралеўства Іспанія.
  27. Італьянская Рэспубліка.
  28. Канада.
  29. Рэспубліка Кіпр.
  30. Рэспубліка Карэя.
  31. Дзяржава Кувейт.
  32. Латвійская Рэспубліка <**>.
  33. Ліванская Рэспубліка.
  34. Літоўская Рэспубліка.
  35. Княства Ліхтэнштэйн.
  36. Вялікае Герцагства Люксембург.
  37. Рэспубліка Паўночная Македонія.
  38. Малайзія.
  39. Рэспубліка Мальта.
  40. Мексіканскія Злучаныя Штаты.
  41. Федэратыўныя Штаты Мікранезія.
  42. Княства Манака.
  43. Рэспубліка Намібія.
  44. Каралеўства Нідэрланды.
  45. Рэспубліка Нікарагуа.
  46. Новая Зеландыя.
  47. Каралеўства Нарвегія.
  48. Султанат Аман.
  49. Рэспубліка Панама.
  50. Рэспубліка Перу.
  51. Рэспубліка Польшча.
  52. Партугальская Рэспубліка.
  53. Румынія.
  54. Незалежная Дзяржава Самоа.
  55. Рэспубліка Сан-Марына.
  56. Каралеўства Саудаўская Аравія.
  57. Рэспубліка Сейшэльскія астравы.
  58. Сент-Вінсэнт і Грэнадыны.
  59. Рэспубліка Сінгапур.
  60. Славацкая Рэспубліка.
  61. Рэспубліка Славенія.
  62. Злучаныя Штаты Амерыкі.
  63. Усходняя Рэспубліка Уругвай.
  64. Фінская Рэспубліка.
  65. Французская Рэспубліка.
  66. Рэспубліка Харватыя.
  67. Чэшская Рэспубліка.
  68. Рэспубліка Чылі.
  69. Швейцарская Канфедэрацыя.
  70. Каралеўства Швецыя.
  71. Рэспубліка Эль-Сальвадор.
  72. Эстонская Рэспубліка <***>.
  73. Японія.

** У тым ліку асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.
*** У тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы.

СПІС
пунктаў пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь,
праз якія ажыццяўляецца бязвізавы парадак ўезду і выезду

  1. Аўтамабільныя пункты пропуску:
    Брэст (Тэрэспаль);
    Брузгі (Кузніца Беластоцкая);
    Дамачава (Славатычы);
    Беняконі (Шальчынінкай);
    Бераставіца (Баброўнікі);
    Пясчатка (Палёўцы);
    Прывалка (Райгардас).
  2. Пункты спрашчанага пропуску:
    Перароў (Белавежа);
    Лясная (Рудаўка);
    Прывалка (Швяндубрэ).
  3. Пункты пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях):
    Брэст (Тэрэспаль)*;
    Гродна (Кузніца Беластоцкая)**.
  4. Пункты пропуску ў аэрапортах:
    аэрапорт Брэст;
    аэрапорт Гродна.

* Пад пунктам пропуску Брэст (Тэрэспаль) разумеецца пункт пропуску на чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні ў Цэнтральным раёне г. Брэста.
** Пад чыгуначным пунктам пропуску Гродна (Кузніца Беластоцкая) разумеецца пункт пропуску на чыгуначнай станцыі Гродна, г. Гродна.

Карысныя спасылкі: