ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Новы аб'ект - гасцінічны комплекс Сергуч

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Новы аб'ект - гасцінічны комплекс Сергуч

13-Лiстапада-2015
Рады паведаміць, што на партале Гасцініцы Беларусі адкрыўся новы аб'ект - гасцінічны комплекс «Сергуч», размешчаны ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

У запаведніку створаны ўсе ўмовы для адпачынку і пражывання турыстаў. Будынак гасцініцы змяшчае 36 камфартабельных нумароў розных катэгорый, нумары абсталяваны тэлевізарамі, халадзільнікамі. Маецца бар, рэстаран, банкетны і більярдны залы. Драўляныя альтанкі для адпачынку і ўладкаваныя пляцоўкі для пікнікоў дапаўняюць архітэктурны ансамбль.

Больш падрабязна азнаёміцца з нумарным фондам гасцініцы і тарыфамі на пражыванне можна на яе старонцы, а адправіць заяўку на браніраванне прама тут.