ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Congratulations on Christmas

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Congratulations on Christmas

06-Студзеня-2016

Дарагія сябры, увесь дружны калектыў прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усёй душы хоча павіншаваць Вас з Хрыстовымі Калядамі і пажадаць Вам свету ў сэрцы, любові блізкіх і душэўнага спакою!

Промень зоркі
з неба ліўся
ў цішыню начных далін.
Нарадзіўся,
нарадзіўся,
нарадзіўся
Божы Сын!

Ён узяў
сабе на плечы
незвычайны, дзіўны лёс.
У абліччы чалавечым
Божы Сын – Ісус Хрыстос.

Ён грахі людзей адкінуў
у той самы цяжкі час,
калі гінуў, калі гінуў
на Галгофе дзеля нас.

Але смерць над Ім не ўладна.
Ён узнёсся, уваскрос.
І спяваем мы суладна:
- Наш Гасподзь – Ісус Хрыстос!

Зорка з неба ярка свеціць,
сее ззянне па зямлі,
каб дарослыя і дзеці
да Хрыста свой шлях знайшлі.

Промень зоркі запаліўся
Самай радаснай з навін:
- Нарадзіўся,
нарадзіўся,
нарадзіўся Божы Сын!

Паведамляем Вам, што 7, 8, 9, 10 студзеня - святочныя выхадныя дні ў Беларусі. Служба браніравання ў выходныя дні працуе ў дзяжурным аўтаматычным рэжыме.