ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Адкрыта браніраванне ў новай гасцініцы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Адкрыта браніраванне ў новай гасцініцы

22-Студзеня-2016

Рады паведаміць, што на партале Гасцініцы Беларусі для браніравання адкрыўся новы аб`ект - гасцінічны комплекс «Амега», размешчаны ў горадзе Гродна.

Гасцінічны комплекс «Амега» знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага вакзалу ў пешай даступнасці ад асноўных гістарычных славутасцяў горада Гродна - помніка Э. Ажэшка, галоўнага корпуса Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. Я. Купалы, Парку Жылібера, Гродзенскага заапарка, Драматычнага тэатра, Вялікай харальнай сінагогі, Лютэранскай кірхі, Кафедральнага касцёла Святога Францыска Ксаверыя, Дома купца Івана Мураўёва, Новага замка, Старога замка, Барысаглебскай царквы і іншых.
Тут Вы можаце спыніцца ў адным з 30 утульных нумароў, у кожным з якіх ёсць усё неабходнае для камфортнага пражывання. Пры неабходнасці госці могуць пакінуць асабістыя рэчы ў камеры захоўвання на першым паверсе. Каля гасцініцы ёсць бясплатная паркоўка.
Правесці вольны час можна ў кафэ недалёка ад будынка гасцініцы.

Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай і нумарным фондам гасцінічнага комплексу можна на яго старонцы ў адпаведных падзелах.