ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Адкрыта браніраванне ў новай гасцініцы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Адкрыта браніраванне ў новай гасцініцы

06-Лютага-2016

Рады паведаміць, што на партале Гасцініцы Беларусі для браніравання адкрыўся новы аб`ект - гасцініца «Лукомль», размешчаная ў горадзе Новалукомль, што ў Віцебскай вобласці.

Горад Новалукомль размешчаны на паўднёвым беразе возера Лукомскае ў 23 км да поўдня ад горада Чашнікі.
Да паслуг гасцей - адна-, двух- і чатырохмесныя нумары рознага ўзроўню камфортнасці. У гасцініцы ёсць рэстаран на 100 месцаў, бясплатны wi-fi у холе, цырульная. Поруч з гасцініцай знаходзіцца паркоўка.

Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай, нумарным фондам і цэнамі на пражыванне ў гасцініцы можна на яе старонцы ў адпаведных падзелах.