ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Мінеральная вада Летчанская - прадукт года

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Мінеральная вада Летчанская - прадукт года

08-Лютага-2016

Санаторый Лётцы Віцебская вобласць паведамляе:
па выніках удзелу ў XVII Рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг «Прадукт года» у горадзе Мінску мінеральная вада «Летчанская» ўдастоена звання пераможцы.

Прыродная мінеральная вада «Летчанская» з`яўляецца ўнікальнай па сваім хімічным складзе. Мінералізацыя 3,51-5,62 г/дм3. «Летчанская» здабываецца з свідравіны глыбінёй 420 метраў у экалагічна чыстым раёне на тэрыторыі санаторыя «Лётцы». Яе лячэбнае дзеянне вызначаецца асаблівымі фізічнымі, хімічнымі і біялагічнымі ўласцівасцямі.
Вада «Летчанская» з`яўляецца найбольш распаўсюджаным і эфектыўным фізіятэрапеўтычным сродкам лячэння пры: хваробах стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі; неінфекцыйных энтэрытах і калітах; схільнасцях да завал; хваробах печані; хваробах жоўцевай бурбалкі, жоўцівывадных шляхоў і падстраўнікавай залозы; парушэннях ўсмоктвання ў кішачніку; сіндроме аперыраванага страўніка; цукровым дыябеце; атлусценні; парушэнні абмену рэчываў; падагры; хваробах мачавой сістэмы, мачакаменнай хваробы і інш.
Мінеральная вада «Летчанская» - гэта лека, створанае самой прыродай. Лячэбнае дзеянне бутыляванай мінеральнай вады практычна не саступае вадзе, узятай непасрэдна з крыніцы. Можа прымяняцца непасрэдна ў побыце, як лячэбна-сталовы напой. Што асабліва важна для працягу аднаўленчага перыяду пасля санаторна-курортнага лячэння. Таму мінеральная вада «Летчанская» заслужана заваявала папулярнасць сярод насельніцтва ўсёй Рэспублікі Беларусь.
У 2014 годзе мінеральная вада «Летчанская» стала фіналістам прэміі «Народная марка 2014», якая праводзілася ў г. Мінску пад патранажам Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
У снежні 2015 года мінеральная вада «Летчанская» на ХVII Рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг «Прадукт года» у г. Мінску ўдастоена звання пераможцы (дыплом III ступені).

Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай і ўмовамі пражывання ў санаторыі можна на яго старонцы ў адпаведных падзелах.