ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Ноч музеяў у Браслаўскім музее традыцыйнай культуры

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Ноч музеяў у Браслаўскім музее традыцыйнай культуры

16-Мая-2016
Браслаўскі музей традыцыйнай культуры запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2016», якая пройдзе 21 мая 2016 года. У рамках праграмы гасцей чакаюць арыгінальныя майстар-класы, займальныя лекцыі, захапляльныя выступленні, прысвечаныя культуры Японіі.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 20.00.

    У праграме міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2016»:

  • выстава амбасады Японіі «Культура і традыцыі Японіі»,
  • майстар-клас па тэхніцы суміэ ад Карачан Рымы (г. Мінск),
  • лекцыя пра кімано ад Ірыны Лампэ (г. Мінск),
  • майстар-клас па арыгамі ад Ірыны Іовлевай (г. Мінск),
  • выступ секцыі ўсходніх адзінаборстваў ад РФСК «Дрывяціч»,
  • выстава графічных партрэтаў мастачкі Наталлі Лукьянец,
  • прэзентацыя вобразаў «анімэ» ад Кацярыны Міхневіч і Ганны Рыхтэр.

Уваход: 25 000 бел. руб. - дарослы, 10 000 бел. руб. - дзіцячы.

Наведванне Браслаўскага музея традыцыйнай культуры магчыма ў рамках экскурсіі. Даведацца падрабязней аб заказе экскурсій на партале - тут.