ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Выстаўка ў Нацыянальным гістарычным музеі

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

Выстаўка ў Нацыянальным гістарычным музеі

17-Мая-2016
У межах Года культуры, 18 мая 2016 года Нацыянальны гістарычны музей урачыста адкрывае арт-прастору і прэзентуе выставу фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае». На выставе будуць прадстаўлены шырокафарматныя каляровыя фотаздымкі, прысвечаныя вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Адкрыццё дапаўняецца музычным суправаджэннем калектыву «Талака», дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі.

У экспазіцыю ўключаны фатаграфіі Марыны Бацюковай, спецыяліста ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі, якая даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас свята - абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)».

Асноўныя тэмы работ - штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве. Абрад «Пахаванне стралы (сулы)» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі - маланкі-стралы. Традыцыйна жыхаркі вёскі прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, спяваюць і ідуць насустрач адзін адному з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, бесперапынна спяваючы да жыта.

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з’яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй пра Нацыянальны гістарычны музей Вы можаце на старонцы аб'екта, а даведацца падрабязней аб заказе экскурсій на партале - тут.