Навіны : Першая лыжня ў Белавежскай пушчы
Першая лыжня ў Белавежскай пушчы
09-Студзеня-2017Для тых хто хоча адчуць сябе шчаслівым, бадзёрым і адпачыўшым Нацыянальны парк Белавежская пушча падрыхтаваў падарунак у выглядзе іскрыстага і пухнатага снегу: на тэрыторыі парка праклалі першую лыжню!
Палюбавацца прыгажосцю зімовага лесу запрашае Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Для гэтага спецыяльна праклалі першую лыжню працягласцю ў 6 км, якая размешчана ў паўднёвай частцы парку і ўяўляе сабой экалагічную сцежку.
Лыжню праклалі па грунтавай дарозе з нязначнымі паніжэннямі і падвышэннямі рэльефу сярод яловых, чорнаальховых і хваёвых лясоў з чаргаваннем адкрытых поймаў ракі, палян, закінутых садоў і балот. Упрыгожваннем маршруту стануць невялікія штучныя азёры, якія былі створаныя на пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя для падтрымання гідралагічнага рэжыму на тэрыторыі парку.
Калі Вам пашчасціць - Вы зможаце сустрэць альбо ўбачыць сляды аленяў, дзікоў, казуль і іншых насельнікаў Белавежскай пушчы.
Больш падрабязна азнаёміцца з нумарным фондам, наяўнасцю месцаў і коштам пракату лыжаў у гасцінічным комплексе Вы можаце на яго старонцы.
-
Велаквест «Еду ў госці да Дзеда» ў Белавежскай пушчы
12-Красавiка-2024Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх аматараў актыўнага адпачынку 20 красавіка 2024 наведаць велаквест «Еду ў госці да Дзеда», прымеркаваны да адкрыцця летняга турыстычнага сезона 2024. -
Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
04-Красавiка-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры! -
Святочнае мерапрыемства «Гуканне птушак» і сустрэча вясны ў Белавежскай пушчы
27-Сакавiка-2024Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны 6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам! -
Дыпрыз-парк запрашае на масленічныя гулянні
07-Сакавiка-2024Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае ўсіх ахвотнікаў на Масленіцу 16 і 17 сакавіка 2024 года! Акуніцеся ў атмасферу Масленіцы з традыцыйнымі іграмі і забавамі, тэматычнымі гуляннямі і конкурсамі, выдатнай беларускай песняй і флэшмобамі з народнымі танцамі.