ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : У Беларусь без візы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

У Беларусь без візы

10-Студзеня-2017
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» паведамляе:
Рэспубліка Беларусь адкрывае свае дзверы для замежных падарожнікаў! 9 студзеня 2017 года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўстанаўлівае бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян з 80 дзяржаў свету, сярод якіх усе краіны Еўрасаюза, ЗША, Аўстралія, Бразілія, Аргенціна, Мексіка, Кітай, Інданезія, Індыя і іншыя.

Указ №8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» падпісаны 9 студзеня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і ўсталеёвае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Для ўезду ў бязвізавым рэжыме падарожнікам неабходна мець пры сабе:

  • сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу;
  • грашовыя сродкі ў валюце або беларускіх рублях у эквіваленце дзве базавыя велічыні на дзень (46 бел. руб. ≈ 23,5 дал. США ≈ 22,3 €);
  • медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 €, які дзейнічае ў Беларусі.
У пералік бязвізавых краін увайшлі спрыяльныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі і дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўсталявалі бязвізавы рэжым у дачыненні да беларускіх грамадзян. Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як не грамадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі. Поўны спіс краін прадстаўлены на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Указ аб бязвізавым уездзе накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх.

Парадак бязвізавага перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Новыя правілы ўезду ў Рэспубліку Беларусь пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання ўказа Прэзідэнта.