ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Туры з заняткамі верхавой яздой

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Туры з заняткамі верхавой яздой

12-Студзеня-2017
Гасцінiчны комплекс Сергуч Віцебская вобласць паведамляе:
Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае прамчацца па сваіх прыгожых і дзіўных месцах верхам на кані!
Для аматараў верхавой язды створаны унікальныя тыднёвыя туры з штодзённымі заняткамі па верхавой яздзе.

Туры будуць праводзіцца ў перыяд з 16 па 22 студзеня і з 23 па 29 студзеня!

Напрацягу тура Вы зможаце пазнаёміцца і пагутарыць з дзіўным і выдатным сябрам - канём. Пройдзеце шэраг навучальных заняткаў, якія дапамогуць Вам больш моцна і ўпэўнена трымацца ў сядле. Усе заняткі будуць праходзіць у індывідуальным парадку, зыходзячы з Вашых навыкаў і досведу.
Акрамя навучальных курсаў верхавой язды Вас чакаюць і іншыя прыемныя моманты! Гэта сустрэча з насельнікамі запаведніка ў дзікай прыродзе і заапарку, лыжная экскурсія, незабыўная прагулка па вяровачным парку і многае іншае!

Па-сапраўднаму зімовы і незабыўны тыдзень чакае Вас у Бярэзінскім біясферным запаведніку!

Больш падрабязна азнаёміцца з нумарным фондам гасцінічнага комплексу можна на яго старонцы.