ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Новы гатэль у Мінску

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Новы гатэль у Мінску

31-Студзеня-2017
Інтэрнэт-партал Belhotel.by паведамляе навіну:
Адкрыта браніраванне нумароў у гатэлі Хэмптан бай Хілтан / Hampton by Hilton Minsk City Center ! Сусветна вядомы гатэль сеткі Hilton у самым цэнтры Мінску з сучасным абсталяваннем, камфортнымі і ўтульнымі нумарамі чакае сваіх наведвальнікаў!

Гатэль Хэмптан бай Хілтан/Hampton by Hilton Minsk City Center - гэта выдатны варыянт для адпачынку і дзелавых паездак, які знаходзіцца побач з галоўным чыгуначным вакзалам, у акружэнні шматлікіх рэстаранаў і крамаў. Зручнае размяшчэнне гатэля дазволіць Вам заўсёды быць паблізу асноўных славутасцяў горада Мінска (плошча Незалежнасці, буйныя гандлёва-забаўляльныя цэнтры і многае іншае). Бліжэйшая станцыя метро размешчана ў 10 хвілінах хады ад гатэля.

Гатэль прапануе сваім наведвальнікам сучасныя прасторныя нумары, якія маюць усё неабходнае для плённай працы і паўнавартаснага адпачынку. Вас будзе чакаць кожную раніцу смачны гарачы сняданак, а таксама ў любы час сутак Вы зможаце перакусіць у міні-маркеце, які працуе кругласутачна.

Сетка гатэляў Hilton гарантуе Вам цёплы прыём, шырокі выбар элегантных і камфартабельных нумароў, выдатнае абслугоўванне і вялікі спектр магчымасцяў для вольнага часу і працы.

Больш падрабязна азнаёміцца з нумарным фондам гатэля можна на яго старонцы.