ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Міжнародная турыстычная выстава TOUREST 2017

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Міжнародная турыстычная выстава TOUREST 2017

08-Лютага-2017
Дарагія сябры! ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» запрашае ўсіх наведаць стэнд Беларусі на 26-й міжнароднай турыстычнай выставе-кірмашы TOUREST 2017, якая будзе праходзіць 10-12 лютага 2017 года ў Таліне.

Міжнародная турыстычная выстава TOUREST - найстарэйшая і найбуйнейшая ў краінах Балтыі - праводзіцца з 1991 года. У 2016 годзе ў трохдзённай выставе была рэкордная колькасць удзельнікаў - 521 з 22 краін, сярод якіх была прадстаўлена Беларусь.

ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» таксама возьме ўдзел у выставе ў 2017 годзе. Штогод на стэндзе Беларусі жыхары Эстоніі маглі азнаёміцца з турыстычнымі магчымасцямі нашай краіны, а на 26-ай выставе наша прадпрыемства прадставіць поўны спектр турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь. Сярод прапаноў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - найбуйнейшага тураператара Беларусі па ўязным і ўнутраным турызме - Вы знойдзеце прапановы па розных напрамках адпачынку: ад санаторна-курортнага лячэння і рэгулярных экскурсій па Беларусі да арганізацыі мерапрыемстваў у сферы дзелавога турызму. Наша прадпрыемства працуе ў сферы ўязнога турызму на працягу 10 гадоў і прадастаўляе сваім гасцям магчымасць браніравання ўсіх аб'ектаў адпачынку на тэрыторыі Беларусі, паслугі высокакваліфікаваных экскурсаводаў, у тым ліку гідаў-перакладчыкаў, сучасныя канферэнц-залы і пляцоўкі для перамоваў, камфартабельныя аўтобусы, кафэ і рэстараны з традыцыйнай беларускай кухняй і многае іншае.

Мы чакаем Вас 10-12 лютага 2017 года ў выставачным комплексе Пірыта ў Таліне на стэндзе Беларусі (К8)!