ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Прыгодніцкія туры ў Беларусь

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

Прыгодніцкія туры ў Беларусь

01-Красавiка-2017
Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» аб'яўляе пра адкрыццё новага кірунку дзейнасці - Прыгодніцкія туры ў Беларусь.

Прыгодніцкія туры - гэта падарожжа з актыўнымі спосабамі перамяшчэння, якое спалучае знаходжанне на прыродзе, фізічную актыўнасць, пазнавальнасць, з удзелам у падзеях, якія прыносяць яркія эмоцыі. Рэспубліка Беларусь валодае разнастайнай і маляўнічай прыродай - густыя лясы нацыянальных паркаў, непраходныя балоты, крышталёвыя азёры і шырокія рэкі - усё гэта разам з багатымі культурна-гістарычнымі падзеямі дазваляе паспяхова развіваць прыгодніцкі турызм у Беларусі.

Прыгодніцкі турызм у Беларусі разлічаны на гасцей з розным узроўнем падрыхтоўкі: ад простых велапрагулак і анімацыйных экскурсій, якія не патрабуюць cgtwszkmys[ ведаў і навыкаў, да спецыялізаваных тураў са скачкамі з парашутам, матагонкамі ці фотасафары. Паглядзець магчымасці прыгодніцкага турызму ў Беларусі можна ў частцы «Прыгодніцкі турызм».

Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе прыгодніцкія туры любога ўзроўня складанасці і тэматыкі:

  • гатовыя прыгодніцкія туры на адзін ці некалькі дзён - сафары і фотапаляванне, сплавы па рэках, прагулкі на канях ці веломаршруты;
  • экскурсійныя туры з забаўляльнымі і прыгодніцкімі элементамі дадаткова да экскурсій - гістарычная рэканструкцыя бітвы, квэст у замку, касцюмаваны баль для ўдзельнікаў;
  • карпаратыўныя мерапрыемствы і  тымбілдынг з актыўным баўленнем часу - квэсты, палёты на паветраных шарах, прагулкі на самалётах і верталетах, цеплаходныя  паездкі;
  • тэматычныя і святочныя туры, прысвечаныя Дню Святога Валянціна, Жаночаму Дню, Дню Перамогі, фэстам, канцэртам.

Больш падрабязна азнаёміцца з прыгодніцкімі турамі, а таксама заказаць тур можна ў адпаведнай частцы - «Прыгодніцкі турызм».