ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг АДПАЧЫНАК-2017

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг АДПАЧЫНАК-2017

06-Красавiка-2017
Дарагія сябры! ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» запрашае ўсіх наведаць свой стэнд на 20-м міжнародным вясеннім кірмашы турысцкіх паслуг АДПАЧЫНАК-2017, які будзе праходзіць з 5 па 8 красавіка 2017 года ў Мінску.

Міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг АДПАЧЫНАК-2017 праводзяць Нацыянальны выстававы цэнт БЕЛЭКСПА сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. У кірмашы прымаюць удзел звыш за 150 удзельнікаў з юольш чым 15 дзяржаў, сярод якіх Расія, Украіна, Польшча, краіны Балтыі, Партугалія, Італія, Грэцыя, Славакія, Балгарыя, Турцыя, Егіпет і інш.

ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» таксама бярэ ўдзел у выставе ў 2017 годзе і прадстаўляе поўны спектр турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь. Сярод прапаноў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - буйнейшага тураператара Беларусі па ўязным і ўнутраным турызме - Вы знойдзеце прапановы па розных напрамках адпачынку: ад санаторна-курортнага лячэння і рэгулярных экскурсій па Беларусі да арганізацыі мерапрыемстваў у сферы дзелавога турызму. Наша прадпрыемства працуе ў сферы ўязнога турызму на працягу 10 гадоў і прадастаўляе сваім гасцям магчымасць браніравання ўсіх аб'ектаў адпачынку на тэрыторыі Беларусі, арганізацыю паляўнічых тураў, спартыўных мерапрыемстваў і вучэбна-трэніровачных збораў, паслугі высокакваліфікаваных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, сучасныя канферэнц-залы і пляцоўкі для перамоваў, кафэ і рэстараны з традыцыйнай беларускай кухняй і многае іншае.

Мы чакаем Вас 6-8 красавіка 2017 года ў Нацыянальным выстававым цэнтры БЕЛЭКСПА па адрасу г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14 на стэндзе D-21!
Час працы кірмаша: 6-7 красавіка 10.00-19.00, 8 красавіка 10.00-16.00.