ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Фестываль Гонар продкаў

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Фестываль Гонар продкаў

19-Красавiка-2017
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае Вас адправіцца на экскурсію на фестываль рыцарскай культуры «Гонар продкаў», які пройдзе ў г. Вілейка 1-2 ліпеня 2017 г.

Рыцарскі фестываль «Гонар продкаў 2017» ставіць перад сабой мэту папулярызаваць гістарычную спадчыну Беларусі - Вялікага княства Літоўскага і яго краін-суседзяў XI - XVI стагоддзяў, развіваць мечавы і лучны спорт у Рэспубліцы Беларусь, захоўваць традыцыі сярэднявечча і народнай творчасці, навыкаў і сакрэтаў старажытных традыцый і рамёстваў.

На фестывале «Гонар продкаў 2017» Вы пазнаёміцеся з гісторыяй, культурай і побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў, убачыце сярэднявечны ваенна-палявы лагер, рэканструкцыю баёў і рыцарскіх турніраў, зможаце прыняць удзел у сярэднявечных гульнях і забавах, а таксама паслухаць сярэднявечную музыку. На месцы правядзення фестывалю ў «Ніжнім парку» у г. Вілейка будзе ўзведзена гарадзішча з замчышчам і сярэднявечным горадам. У фестывалі прымуць удзел клубы гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і Расіі, майстры-рамеснікі, музыкі.

Арганізатары: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама, КГР "Паходня".

Адпраўляйце заяўку і браніруйце экскурсіі прама тут Браніраваць