ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Фестываль гістарычнай рэканструкцыі

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі

25-Красавiка-2017
Гасцінiчны комплекс Панскі маёнтак Сула Мiнская вобласць запрашае 20 і 21 траўня на мультыфестываль «Бітва чатырох эпох»! Атрымаеце незабыўныя ўражанні і адчуйце дух даўніх эпох на фэсце ў Панскім маентке Сула!

Фестsdfkm гістарычнай рэканструкцыі «Бітва чатырох эпох» прысвечаны чатыром значным гістарычным эпохам Беларусі і ваярам гэтых эпох: вікінгам, рыцарам ВКЛ, шляхце, беларускім уланам эпохі Напалеона. Яны разаб'юць свае лагеры 20 і 21 траўня на тэрыторыі комплексу Панскі маентак Сула, у кожным з якіх пройдуць інсцэноўкі, турніры, выступы музыкаў, танцораў і шматлікае іншае. Будзе дзейнічаць на фэсце і вялікі горад майстроў-рамеснікаў, дзе можна будзе купіць сувеніры і паўдзельнічаць у розных майстар-класах: кавальскіх, зброевых, ганчарных і іншых. А ў інтэрактыўных зонах кожны ахвотнік зможа навучыцца кіданню дзіды, прайсці паласу перашкод і нават прайсці вайсковую падрыхтоўку адпаведную адной з эпох.

Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай гасцінічнага комплексу Панскі маентак Сула можна тут.