Навіны : Фестываль Шлях Вікінгаў у Суле
Фестываль Шлях Вікінгаў у Суле
16-Жнiўня-2017Сёлетні фестываль будзе прысвечаны часу, калі праз беларускія землі праходзіў легендарны гандлёвы шлях "З вараг у грэкі», які звязваў Балтыйскае і Чорнае мора. Цэнтральнай падзеяй фестывалю гэтага года стане Бітва на Нямізе і падзеі, якія ёй папярэднічалі. Асаблівасцю мерапрыемства з'яўляецца, тое, што сюжэтная лінія новага фестывалю, з'яўляецца працягам гісторыі, паказанай ў папярэднім годзе.
Гасцей фэсту чакаюць займальныя рыцарскія бітвы: «Круг Одзіна», «Круг Локі», масавыя бітвы сценка на сценку, турнір капейшчыкаў, бітвы атрадаў («бітва на масту», штурм брамы «замка», «ахова конунга» і г.д. ). Акрамя таго на канцэртнай пляцоўцы выступяць музычныя калектывы, пройдуць танцавальныя майстар-класы, танцы-гульні. На працягу двух дзён на тэрыторыі парку будуць арганізаваны зоны актыўнасці для гасцей свята. У Вас будзе магчымасць пастраляць з лука ў ціры, навучыцца кідаць дзіды і сякеры, паспрабаваць свае сілы ў мастацтве фехтавання, прайсці паласу перашкод і многае іншае.
Больш падрабязна даведацца аб Парку-музеі Інтэрактыўнай гісторыі Сула Вы можаце тут.