ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Фестываль Шлях Вікінгаў у Суле

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Экскурсія ў Вялікае Княства Сула

Фестываль Шлях Вікінгаў у Суле

16-Жнiўня-2017
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх аматараў гісторыі і рыцарскай культуры на Другі міжнародны фестываль ранняга Сярэднявечча «Шлях Вікінгаў», які адбудзецца 19-20 жніўня 2017 г. у Парку-музеі Інтэрактыўнай гісторыі Сула.

Сёлетні фестываль будзе прысвечаны часу, калі праз беларускія землі праходзіў легендарны гандлёвы шлях "З вараг у грэкі», які звязваў Балтыйскае і Чорнае мора. Цэнтральнай падзеяй фестывалю гэтага года стане Бітва на Нямізе і падзеі, якія ёй папярэднічалі. Асаблівасцю мерапрыемства з'яўляецца, тое, што сюжэтная лінія новага фестывалю, з'яўляецца працягам гісторыі, паказанай ў папярэднім годзе.

Гасцей фэсту чакаюць займальныя рыцарскія бітвы: «Круг Одзіна», «Круг Локі», масавыя бітвы сценка на сценку, турнір капейшчыкаў, бітвы атрадаў («бітва на масту», штурм брамы «замка», «ахова конунга» і г.д. ). Акрамя таго на канцэртнай пляцоўцы выступяць музычныя калектывы, пройдуць танцавальныя майстар-класы, танцы-гульні. На працягу двух дзён на тэрыторыі парку будуць арганізаваны зоны актыўнасці для гасцей свята. У Вас будзе магчымасць пастраляць з лука ў ціры, навучыцца кідаць дзіды і сякеры, паспрабаваць свае сілы ў мастацтве фехтавання, прайсці паласу перашкод і многае іншае.

Больш падрабязна даведацца аб Парку-музеі Інтэрактыўнай гісторыі Сула Вы можаце тут.

Апошнія навіны Экскурсія Экскурсія ў Вялікае Княства Сула