Навіны : Восеньскі баль у Мірскім замку
Восеньскі баль у Мірскім замку
13-Кастрычнiка-2017Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае лэдзі і джэнтльмэнаў наведаць восеньскі баль «Імяніны Дамініка» і перанесціся ў пачатак ХІХ стагоддзя, у тыя часы, калі Мірскі замак належаў князю Дамініку Радзівілу. Менавіта ў гонар імянін князя госці збяруцца ў Партрэтнай зале. Суправаджаць Дамініка Радзівіла на балі будзе яго чароўная жонка - княгіня Тэафілія.
Гасцей мерапрыемства чакае мноства забаў і сюрпрызаў. Гэта танцавальныя майстар-класы, старадаўнія рамансы, гульня ў фанты і іншыя цікавыя забавы XIX стагоддзя. Таксама госці балю дапамогуць князю Дамініку разгадаць містычныя таямніцы і хітрасплеценныя інтрыгі. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць прадэманстраваць сваё акцёрскае ўменне ці навучыцца таемнай мове кветак. Усім гасцям напрыканцы вечара будуць прапанаваныя пачастункі ад гаспадароў замка.
Дрэс-код мерапрыемства: для дам - сукенка ў стылі ампір і абутак без абцаса, для кавалераў - строгі гарнітур. Пры неабходнасці можна ўзяць нарад у пракат.
Вы можаце замовіць індывідуальную экскурсію з наведваннем Мірскага замка тут: Браніраваць