ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : АТТ - лепшы прадпрымальнік 2009 года

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

АТТ - лепшы прадпрымальнік 2009 года

23-Ліпеня-2010

23 Ліпеня 2010г. у Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2009 года" з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.

ПНВУП "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" па выніках конкурсу "Лепшы прадпрымальнік года Рэспублікі Беларусь" за 2009 года стала лаўрэатам у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму".
Дзякуем Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Міністэрству эканомікі за высокую адзнакунашай працы!

Рэспубліканскі конкурс "Лепшы прадпрымальнік года " - мерапрыемства, накіраванае на павышэнне прафесіяналізму і дзелавой рэпутацыі прадпрымальніцкіх структур, стварэнне станоўчага іміджу прадпрымальніка, стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Конкурс праводзіцца ў рэспубліцы штогод з 1998 года. У студзені 2010 года Міністэрства эканомікі абвясціла аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2009 года ". Конкурс праводзіўся па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за мінулы каляндарны год па 16 намінацыях.