ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Майстар-клас па беларускіх танцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Майстар-клас па беларускіх танцах

06-Лiстапада-2017

Санаторый Прыазерны Мiнская вобласць паведамляе:
Добрая навіна для аматараў добрага адпачынку, песень і танцаў! У санаторыі «Прыазёрны» можна не толькі добра паправіць здароўе, але і навучыцца танцаваць беларускія танцы і вывучыць беларускія песні, нават калі да гэтага Вы лічылі сябе артыстам так сабе.

Прафесійныя харэограф і баяніст, якія працуюць у санаторыі, знойдуць правільны падыход да навікоў і тых, хто з лёгкасцю танцуе румбу і спявае песні Лепса, лепш самага артыста. Яны абавязкова падкажуць як правільна танцаваць і хораша спяваць дзецям і сталым. Вярнуўшыся дахаты Вы здзівіце Вашых сяброў уменнем танцаваць «Кракавяк», «Беларускую польку», ведамі песень вядомых беларускіх груп «Песняры», «Сябры», «Верасы».
Заняткі па танцах праводзяцца тры разы ў тыдзень у танцавальнай зале, а баяніст чакае ўсіх у холе корпусе «Блакітны». Усе майстар-класы абсалютна дармовыя.

Азнаёміцца з інфраструктурай і нумарным фондам санаторыя «Прыазёрны» можна на яго старонцы ў адпаведных падзелах.