ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Віншаванне з Калядамі

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь2

Віншаванне з Калядамі

25-Снежня-2017
Каляды - па-сапраўднаму светлае свята, якое напаўняе сэрцы людзей надзеяй, дабрынёй і верай.
Калектыў ЧНПУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» віншуе ўсіх з Калядамі і ад усяго сэрца жадае, каб свет і дабрабыт ніколі не пакідалі Ваш дом, а любоў і клопат блізкіх цешылі і натхнялі на новыя дасягненні!

Для ўсіх хрысціян Каляды маюць асаблівае значэнне, менавіта ў гэты дзень кожны знаходзіць у сабе сілы, каб забыць старыя крыўды, стаць літасцівей і мудрэй. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена сямейнай ўтульнасцю і гармоніяй, узаемнымі цёплымі пачуццямі і падтрымкай блізкіх людзей. Шануйце тое, што ў Вас ёсць, і не забывайце дзяліцца дабрынёй, бо часам простае цёплае слова можа прымусіць растаць лёд у чыёйсьці душы.

Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!
Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» у выхадныя і святочныя дні працуе ў дзяжурным рэжыме.