ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Масленіца 2018 у Дукорскам маёнтку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Дукорскі маёнтак

Масленіца 2018 у Дукорскам маёнтку

02-Лютага-2018
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by сумесна з Дукорскім маенткам
запрашае 12-25 лютага прыняць удзел святочнай масленічнай праграме «Ў пошуках Дуды»! Акуніцеся ў масленічную атмасферу весялосці і бесклапотнасці!

Вядомае павер'е, што ў Масленіцу халодная зіма адыходзіць, а ў валадарства ўступае цёплая вясна. Дзеля набліжэння вясны нашы продкі ўладкоўвалі танцы, спявалі песні пад дуду - беларускаю народнаю музычнаю прыладу. Аднак Траскун не жадае перадаваць сваю ўладу вясне, таму ён крадзе дуду. Зараз гасцям Дукорскага маентка трэба дапамагчы вясне і знайсці дуду.
У праграме мерапрыемства: аніматары-экскурсаводы ў яркіх святочных касцюмах, забавы на свежым паветры, выпрабаванне на спрыт у перавернутай хаце, паядынак з Траскуном, танцы пад дуду, спальванне пудзіла. Госці таксама змогуць наведаць рамесныя майстэрні маентка, пакатацца на брычцы, і, вядома, пачаставацца смачнымі духмянымі блінамі!

Азнаёміцца з праграмай экскурсіі ў Дукорскі маентак можна тут.