Навіны : Масленіца 2018 у Дукорскам маёнтку
Масленіца 2018 у Дукорскам маёнтку
02-Лютага-2018запрашае 12-25 лютага прыняць удзел святочнай масленічнай праграме «Ў пошуках Дуды»! Акуніцеся ў масленічную атмасферу весялосці і бесклапотнасці!
Вядомае павер'е, што ў Масленіцу халодная зіма адыходзіць, а ў валадарства ўступае цёплая вясна. Дзеля набліжэння вясны нашы продкі ўладкоўвалі танцы, спявалі песні пад дуду - беларускаю народнаю музычнаю прыладу. Аднак Траскун не жадае перадаваць сваю ўладу вясне, таму ён крадзе дуду. Зараз гасцям Дукорскага маентка трэба дапамагчы вясне і знайсці дуду.
У праграме мерапрыемства: аніматары-экскурсаводы ў яркіх святочных касцюмах, забавы на свежым паветры, выпрабаванне на спрыт у перавернутай хаце, паядынак з Траскуном, танцы пад дуду, спальванне пудзіла. Госці таксама змогуць наведаць рамесныя майстэрні маентка, пакатацца на брычцы, і, вядома, пачаставацца смачнымі духмянымі блінамі!
Азнаёміцца з праграмай экскурсіі ў Дукорскі маентак можна тут.